Перайсці да зместу

Міхаіл Міхайлавіч Анікееў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Міхайлавіч Анікееў
Род дзейнасці аграном, палітык
Дата нараджэння 23 мая 1949(1949-05-23)[1] (75 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Узнагароды і прэміі

Міхаіл Міхайлавіч Анікееў (нар. 23.05.1949, в. Мікольск, Дрыбінскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі палітык, кандыдат сельскагаспадарчых навук, дацэнт. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 11-га і 13 скліканняў, Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання, заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

Нарадзіўся 23 мая 1949 года ў в. Мікольск Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці. Калі яму было ўсяго два гады, не стала бацькі, Міхаіла Фёдаравіча, рабочага брыгады «Нікольск» саўгаса «Дрыбінскі». Клопату пра шасцярых дзецях ляжалі на плячах маці, Сцепаніды Акуловны, даяркі той жа брыгады. З ранняга дзяцінства пачаў працаваць.

У 1966—1968 гг. працаваў рабочым, паштальёнам. В 1968—1970 гг. служыў у Савецкай арміі. Завочна скончыў Смілавіцкі сельскагаспадарчы тэхнікум і Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, аспірантуру пры БДСГА.

У 1970—1977 гг. памочнік брыгадзіра, брыгадзір саўгаса «Дрыбінскі» Горацкага раёна, у 1977—1980 гг. — галоўны аграном саўгаса «Копцеўскі» Горацкага раёна, у 1980—1986 гг. — дырэктар саўгаса «Горацкі».

У 1986—1987 гг. — старшыня Горацкага выканаўчага камітэта, 1987—1991 гг. — першы сакратар Асіповіцкага гаркама КПБ. З 1991 па 2003 гг. — дацэнт кафедры раслінаводства БДСГА.

У 2003—2010 гг. — ізноў старшыня Горацкага райвыканкама. У час яго кіравання Горацкі раён заняў 2-е месца ў рэспубліканскім спаборніцтве па сацыяльна-эканамічнаму развіццю і ў 2008 годзе занесены на рэспубліканскую Дошку Пашаны. У кастрычніку 2004 года ў горадзе Горкі прайшоў другі рэспубліканскі экалагічны форум. З 2005 па 2010 гады ў раёне былі ўладкаваны 12 аграгарадкоў: Каменка, Аўсянка, Леніна, Паршына, Добрая, Маслакі, Горы, Копцеўка, Красуліна, Рэкта, Сава, Рудкаўшчына. Аўтар навуковых і навукова-метадычных прац па раслінаводству і методыцы выкладання.

Грамадская дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР адзінаццатага склікання, дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь трынаццатага склікання, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь першага склікання, дэпутат Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, член камісіі па пытаннях экалогіі, прыродакарстання і ліквідацыі вынікаў Чарнобыльскай аварыі. Неаднаразова выбіраўся дэпутатам Магілёўскага абласнога Савета і Горацкага раённага Савета.

Жонка — Зінаіда Аляксандраўна, сын — Міхаіл, дзве дачкі — Алена і Людміла.

  • ордэн «Знак Пашаны»;
  • медаль «За воінскую доблесць»;
  • медаль «За працоўную доблесць»;
  • медаль «100 лет образования БССР»;
  • заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь;
  • ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Навуковыя і навука-метадычныя працы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Разработка основных элементов интенсивной технологии возделывания кукурузы на дерново-подзолистых суглинистых почвах в условиях северо-восточной части БССР: (06.01.09): Автореф. дис. на соиск. учен. степ. канд. с.-х. наук / Белорус. НИИ земледелия. — Жодино, 1989.
  • Биологическое обоснование агроприемов и технология производства кукурузы на зерно и зеленую массу в условиях Беларуси [Текст] : лекция для студ. с.- х. вузов — Горки : БСХА, 1995.
  • Биологические основы и современная технология возделывания льна-долгунца в условиях Республики Беларусь: Лекция для с.-х. вузов / в соавт. — Горки, 1997.
  • Хлеба второй группы: кукуруза, просо, сорго, гречиха: методические указания для выполнения лабораторно-практических работ: для студентов агрономических специальностей / в соавт. — Горки :2006.

Зноскі

  • Аникеев, М. «Если не мы, то кто же?» / М. Аникеев // Зямля і людзі. — 2003. — 27 жніўня.
  • Аникеев, М. Михаил Аникеев, председатель Горецкого райисполкома: "Родился я под счастливой звездой… " : [беседа / беседовал П. *Детликович] // Белорусская нива. — 2009. — 23 мая.
  • Аникеев, М. «Я вам благодарен, мои земляки!» : отчет депутата Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь / М. *Анікеев // Ленiнскi шлях (Горкі). — 2004. — 9 кастрычніка. — С. 3.
  • Аникеев, Михаил Иванович [ общественный деятель, Почетный ветеран Могилевской областной организации ветеранов, уроженец д. Кледневичи Дрибинского района] // Кто есть кто в Республике Беларусь. Выпуск посвящен 70-летию Победы в Великой Отечественной войне : справочное издание / председатель редакционного совета И. В. Чекалов. — Мінск, 2015. — С. 7.
  • Анікееў Міхаіл Міхайлавіч // Куцко, М. В. Парламент — Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь другога склікання / Куцко М. В., Савіцкая С. В., Баброўка М. С. — Мінск, 2003. — С. 66.
  • Власенко, М. Неугомонный Аникеев / Михаил Власенко // Народная газета. — 2003. — 5 красавіка.
  • Детликович, П. Он слово к хлебу приравнял… / П. Детликович // Ленінскі шлях (Горкі). — 2003. — 30 красавіка.
  • Детликович, П. «Ответственность как свойство души…» / П. Детликович //Ленінскі шлях (Горкі). — 2004. — 22 мая.
  • Николаев, Н. Начинал полеводом, а стал депутатом / Н. Николаев // Белорусская нива. — 2002. — 25 мая.
  • Лившиц, В. М. Аникеев Михаил Михайлович//Гордость и слава Дрибинского района — Горки: 2017.